А вы карыстаецеся мовай варожасці?
Ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць" выпусціла брашуру, у якой на
простых і зразумелых прыкладах распавядаецца аб відах "мовы варожасці".
Апавяданне ў брашуры пачынаецца з надпісу: «Бегемоты - не жывёлы, а незвяры!» Ад чаго «кроў у жылах бегемота закіпела ад крыўды і абурэння», паведамляе ПЦ "Вясна".
Далей сюжэт брашуры-коміксу распавядае аб перыпетыях варожасці бегемотаў і гіпапатамаў, нарастаючай па ўсіх законах драматургіі, якая выліваецца ў люты канфлікт. Стваральнікі брашуры выкарыстоўваюць відавочную аналогію ідэнтычнасці млекакормячых з атрада парнакапытных, якія задумалі варожасць, і адносін паміж людзьмі, дыскрымінуючых іншых па нязначных адрозненнях.
Аўтары казкі Віялета Ермакова і Алег Ражкоў, журналісты і міжнародныя эксперты ў сферы Мовы варожасці, заклікаюць супрацьстаяць мове варожасці (МВ), не звяртаючыся да юрыдычных забаронаў.
«Мова варожасці на бегемотах» адказвае на пытаньні: "Ці можна проста забараніць мову варожасці?", "Чаму я павінен рэагаваць на мову варожасці?", "Што я магу зрабіць?".
Кіраўнік праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Алег Ражкоў, падкрэслівае:
Брашура будзе карысная журналістам і блогерам пры напісанні тэкстаў. Актывісты даведаюцца, як рэагаваць на вербальную агрэсію і спыніць яе. Юрыстаў зацікавіць, дзе тая мяжа, за якой павінна ісці абмежаванне свабоды слова.
Спампаваць брашуру можна ТУТ.