30 верасня ізноў падаражэла аўтамабільнае паліва

З 30 верасня ў Беларусі змяніліся рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

14869_1.jpg

У ведамстве паведамілі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічыліся на 1 капейку. З 30 верасня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складае 1 рубель 37 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 45 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 66 капеек, ДТ — 1 рубель 45 капеек.
Гэта васямнаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 23 верасня: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.
Як раней паведамлялі ў «Белнафтахіме», кошты на аўтамабільнае паліва паэтапна падвышаюцца з-за далейшага росту кошту на нафту, у мэтах кампенсацыі ўзрослых выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны.

Паводле tut.by