21 лістапада — Сусветны дзень вітанняў

Браты Майкл і Браян Маккормак прыдумалі незвычайнае свята, якое сёння адзначаюць па ўсім свеце 21 лістапада. Дзень вітанняў.



hello.jpg

Свята прыдумалі ў 1973 годзе, калі быў самы разгар халоднай вайны. Браты выступілі супраць узмацнення міжнароднай напружанасці і прапанавалі ўсім адзначаць Дзень вітанняў.
У гэты дзень трэба проста вітацца з людзьмі. Нават незнаёмымі. Прыязна і ласкава. Прывітанне — асаблівае дзеянне, апісанае ў правілах этыкету.
У розныя часы ў розных краінах людзі віталі адзін аднаго па-рознаму. Кітайцы, егіпцяне і жыхары Манголіі, напрыклад, жадаючы павітацца, пыталіся: "Ці здаровая ваша скаціна?». Некаторыя віталі адзін аднаго словамі: «Ці елі вы сёння?». Калі скаціна здаровая, а ў доме былі абед і сняданак, значыць усё ў чалавека добра.
Ну і вядома, самымі пацешнымі лічацца традыцыі прывітанняў ў плямёнаў, якія жывуць у Афрыцы. «Я цябе бачу!» — кажуць адзін аднаму зулусы пры сустрэчы. У Кеніі прадстаўнікі племя Акамба вітаюць адзін аднаго пляўкамі. Тыя, хто належаць да племя Массана, сустракаючы каго-небудзь, спачатку сплёўвае, потым плююць на ручыцу і вось тады падаюць руку. А тыя, хто жыве каля ракі Замбезі, вітаюцца так: пляскаюць у ладкі і робяць рэверанс.
У індзейскіх плямёнаў таксама ёсць незвычайныя традыцыі, звязаныя з прывітаннямі. Прадстаўнікі некаторых плямёнаў здымаюць абутак пры сустрэчы, іншыя ж садзяцца на кукішкі.
Персы вітаюцца, кажучы «Будзь вясёлы!»; габрэі — «Мір вам!».
У самаанцаў прынята абнюхваць адзін аднаго пры сустрэчы. А кітайцы кланяюцца, прыціснуўшы рукі да цела.
povod.tut.by