18-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага, які скончыў жыццё самагубствам, сёння крэміравалі

Нагадаем, падлетак здзейсніў суіцыд праз пераслед за масавыя беспарадкі.

400139100441_435249.jpg

18-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага, які скончыў жыццё самагубствам, сёння крэміравалі, паведамляе «Вясна».

У каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, дзе вучыўся хлопец, прадстаўнікі адміністрацыі зайшлі ў клас, выбралі 10 вучняў, прымусілі здаць тэлефоны і павезлі на крэміраванне — не тлумачачы куды.

Больш ніхто на крэміраванне патрапіць не змог — ні знаёмым, ні сябрам дату, час і месца не паведамілі.

Што будзе з прахам — невядома.

У Дзімы была прыёмная сям'я ў Італіі, куды ён прыязджаў. Маці знаходзіцца ў шокавым стане пасля навіны пра смерць хлопца.