17-гадовага падлетка асудзілі на 6 месяцаў «хатняй хіміі» за спробу спаліць дзяржсцяг у Брэсце

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 студзеня асудзіў па крымінальнай справе па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса 17-ці гадовага кобрынца Арцёма Зелянкова. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў хлопца да 6 месяцаў "хатняй хіміі" за спробу спаліць 27 верасня дзяржаўны сцяг у Брэсце каля фантана на цэнтральнай вуліцы горада, піша "Брэсцкая вясна".

zelenko_arciom_1.jpg

Паводле абвінавачвання, 27 верасня каля фантана на вул. Савецкай у Брэсце Зелянкоў спачатку спрабаваў падпаліць дзяржаўны сцяг, а калі гэта не атрымалася, то ён пачаў дзерці яго на кавалкі. Арцём віну прызнаў цалкам. 


5 лістапада суд адправіў абвінавачанага на судова-псіхіятрычную экспертызу. Праз два месяцы, калі экспертызы падцвердзіла, што падлетак знаходзіўся ў свядомым стане на момант здзяйснення сваіх дзеянняў, суд пакараў яго па арт. 370 КК (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) 6 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. 
spring96.org