«Жыроўка» для мінчан падаражае з 19 студзеня

Мінгарвыканкам зацвердзіў новыя тарыфы на «камуналку». За адзін кубічны метр вады мінчане будуць плаціць 80 капеек, за водаадвядзенне — 50 капеек.

domov.jpg

Ліфт будзе каштаваць 1 рубель 40 капеек на аднаго чалавека ў месяц. Гэта вынікае з прынятай Мінгарвыканкамам пастановы, якая пачне дзейнічаць з 19 студзеня.

Па новых тарыфах мінчане заплацяць толькі за 13 дзён студзеня. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы:

“Так, пастанова апублікаваная і дзейнічаць пачне з 19 студзеня. Да гэтага часу мы будзем лічыць па старых тарыфах”.

Напрыклад, за месяц вы скарысталі 10 кубоў вады. Гэты аб’ём дзеліцца на колькасць дзён і вылічваецца за 19 дзён па старым тарыфе, а яшчэ за 13 — па новым. Гэта суміруецца і ідзе ў “жыроўку”

Раней Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб максімальна дапушчальных тарыфах на “камуналку” на гэты год. Тарыфы, якія зацвердзіў Мінгарвыканкам, такія ж, апроч водаадвядзення. Мінскія ўлады вырашылі, што гэта мусіць каштаваць на 7 капеек менш.

euroradio.fm