З 1 лістапада ў Беларусі падаражэе Інтэрнэт і сотавая сувязь

Гэта павінна было адбыцца яшчэ месяц таму, з 1 кастрычніка. Аднак РУП «Белтэлекам», а таксама аператары сотавай сувязі «А1» і МТС адклалі павышэнне тарыфаў.

wcf4sjn9fbhdy4skcdjo_1627970613.jpg


У прыватнасці, РУП «Белтэлекам» павялічвае кошт доступу ў Інтэрнэт, акрамя пакетных лінеек «Ясна», «Сямейны» і «Бізнэс-кейс». Напрыклад, тарыфны план «Дамасед XXL» для фізічных асоб будзе каштаваць 19,75 рублёў, а «Рэкорд 25» — 22,62 рублі, піша Беларускі партызан.

Аператар сотавай сувязі «А1» мяняе памеры абаненцкіх аплат на тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, кошт выклікаў на некаторых тарыфах, інтэрнэт-трафіку звыш уключанага ў абаненцкага плату для юрыдычных асоб, а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў.

МТС павышае тарыфы на асноўныя паслугі сотавай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб. Гэта тычыцца кошту абаненцкай платы па тарыфных планах сотавай сувязі, галасавых выклікаў, мабільнай перадачы дадзеных і іншага.