Валютны ўклад у банку можна забраць не раней 6 студзеня?
На тое, каб прывезці патрэбную суму «зялёных», банкам трэба 5 рабочых дзён.
— Мама замовіла частку свайго ўкладу яшчэ 20 снежня. Сёння ёй
ператэлефанавалі і сказалі, што аддаць грошы пакуль не могуць. Маўляў, сітуацыя ў краіне, калядныя канікулы ў замежных банках і гэтак далей. Папрасілі звярнуцца 5 студзеня. І сказалі, што калі купяць
валюту раней, то патэлефануюць самі, — распавяла нам чытачка.
Насамрэч банкі заўсёды папярэджвалі сваіх кліентаў: хочаце зняць валютны ўклад — заказвайце яго загадзя. Усё гэта можна зрабіць па тэлефоне, дзесці трэба прыйсці ў
аддзяленне банка з пашпартам. Гэта лепш даведацца ў сваім банку. Дарэчы, многія з іх і зусім прапісваюць неабходнасць такога папярэдняга заказу ў дамове.
Зрэшты, у некаторых банках ёсць ліміты. Дзесці без папярэдняга заказу можна зняць суму да тысячы долараў, дзесьці — да 5 тысяч...
Звычайна для гэтага дастаткова проста прыйсці ў любое аддзяленне з пашпартам. Але цяпер банкіры не хаваюць: нават невялікіх сум у касах банкаў можа не аказацца. Таму перад візітам лепш
патэлефанаваць у аддзяленне банка і ўдакладніць, ці ёсць там патрэбная вам сума долараў-еўра, ці можна яе зарэзерваваць або замовіць загадзя.
Тэрмін, за які банк падрыхтуе да выдачы ваш ўклад, складае 5 рабочых дзён (гэта нават прапісана ў Банкаўскім кодэксе). Праўда, зараз з-за доўгіх святаў гэты тэрмін сапраўды расцягнецца. Беларусы
адпачываюць з 25 па 28 снежня, потым — з 1 па 4 студзеня.
Атрымліваецца, калі замовіць свой уклад сёння, то забраць яго сапраўды атрымаецца не раней 5-6 студзеня.
kp.by