Украіна ўвяла эканамічныя санкцыі супраць зарэгістраванай у Мінску гандлёвай кампаніі «НСК Трэйд»
Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім зацвердзіў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) «Аб прымяненні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый)», распавядаюць naviny.by.
У дадатак да гэтага рашэння СНБА, апублікаванага на сайце Офіса ўкраінскага прэзідэнта, пералічаныя шэсць юрыдычных асоб, на якія распаўсюджваюцца санкцыі. Акрамя расійскіх кампаній «Гандальсэрвіс 324», «Рэнесансмед», «Глобалтрэйд», а таксама крымскіх «Градаплан-Крым» і «Крымпрадукт» у спісе фігуруе зарэгістраванае ў Мінску таварыства з абмежаванай адказнасцю «НСК Трэйд».
Беларуская кампанія падвергнутая блакаванню актываў, поўнаму спыненню гандлёвых аперацый, транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак па
тэрыторыі Украіны.
Сярод іншага кампаніі забаронена выкарыстоўваць на тэрыторыі
Украіны лагатыпы гандлёвых марак MERE, «Светофор», «Світофор» і «Маяк».