У Беларусі прадоўжана забарона на ўвоз прадукцыі Beiersdorf, Skoda Auto і Liqui Moly
Улады Беларусі працягваюць забарону на ўвоз у краіну прадукцыі брэндаў «Байерсдорф», «Skoda Auto», «Liqui Moly». Пастанова Савета Міністраў зарэгістравана на Нацыянальным прававым партале, звяртае ўвагу officelife.media.
Увоз гэтых тавараў у Беларусь забаранілі ў красавіку мінулага года. З тых часоў абмежаванне перыядычна працягвалі на паўгода, апошняе дзейнічала да 4 лістапада. Новае рашэнне будзе ў сіле да 5 мая 2023 года.
Рашэнне беларускі бок тлумачыць абаронай нацыянальных інтарэсаў: брэнды выступалі за перанос або адмену ЧС-2021 па хакеі ў Беларусі.
У выніку па-ранейшаму на наш рынак не змогуць патрапіць аўтамабілі «Skoda» і хімічныя прадукты «Liqui Moly», а таксама касметыка кампаніі «Beiersdorf» пад брэндамі «Nivea», «Florena», «Eucerin», «La prairie», «Labello», «Hansaplast», «8X4», «Skin stories», «Gammon», «Tesa», «Chaul», «Coppertone», Hidrofugal», «Stop the water while using me».