У Беларусі пачалі здабываць бурштын, хоць па папярэдніх дадзеных яго няма

У Брэсцкай вобласці пачаліся першыя спробы здабыць беларускі бурштын у прамысловых маштабах.

baltijskij_yantar._starenie_yantarya._660x440.jpg

Дзеля гэтага працуе прадпрыемства, створанае пры Упраўленні справамі кіраўніка краіны.

«На гэты час у краіне прамыслова значных радовішчаў бурштыну не знойдзена. Але разам з тым ТАА «Белгеопоиск», створанае пры Упраўленні справамі прэзідэнта ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства ажыццяўляе пробную здабычу бурштыну на перспектыўных дзялянках у Брэсцкай вобласці», — паведаміў Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сайту belta.by.

Каля 50 радовішчаў бурштыну знойдзена ў Беларусі, але невядома, ці ёсць сэнс адкрываць на гэтым новую прамысловую галіну. Па-першае, у Беларусі няма прадпрыемстваў для апрацоўкі бурштыну, а ўвесь попыт на бурштын у рэгіёне з лішкам задаволены прадпрыемствамі балтыйскага рэгіёну.

Адначасова новы міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Худык паведаміў, што ў Беларусі хутка распачнецца і здабыча базальту, таксама ў Брэсцкай вобласці.

belsat.eu