У 2017-м беларусы будуць працаваць менш. Зацверджаны разліковыя нормы працоўнага часу
Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2017 год. Дакумент быў апублікаваны 12 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Разліковую норму працоўнага часу Мінпрацы і сацабароны ўсталёўвае штогод у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса. Гэтая норма прымяняецца наймальнікам для вызначэння колькасці работнікаў, працягласці працоўнага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, складання графікаў работы (зменнасці), а таксама ў мэтах кантролю за выкананнем нормаў працягласці працоўнага часу.
Нормы ўсталёўваюцца для пяцідзённага працоўнага тыдня (выходныя — субота, нядзеля) і шасцідзённага (выходны — нядзеля) і не павінны перавышаць планку, усталяваную Мінпрацы.
Згодна з дакументам, у 2017-м годзе разліковая норма працоўнага часу апынулася ніжэй, чым у апошнія два гады, але вышэй, чым у 2013 і 2014 годзе.
Паводле tut.by