Турысты з Расіі і Беларусі больш не змогуць карыстацца сэрвісам Airbnb

Анлайн-сэрвіс па арэндзе жылля Airbnb перастаў аказваць паслугі па браніраванні для турыстаў з РФ і Беларусі.

shutterstock_1093984997_0.jpg


«Кампанія Airbnb прыпыніла дзейнасць у Расіі і Беларусі. Гэта азначае, што браніраванне жылля і ўражанняў у Расіі і Беларусі спынена, а госці з гэтых краін больш не змогуць аформіць браніраванне дзе б там ні было», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі, перадае АФН.

Airbnb, Inc. — гэта амерыканская кампанія, якая кіруе анлайн-пляцоўкай для браніявання жылля, у першую чаргу для арэнды, а таксама для турыстычнай дзейнасці. Кампанія размешчаная ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, платформа даступная праз вэб-сайт і мабільнае прыкладанне.

Airbnb прапануе жыллё ў 65 000 гарадах 191 краіны свету. З моманту заснавання ў жніўні 2008 года і да красавіка 2017 года праз сайт Airbnb знайшлі жыллё больш за 150 млн чалавек.