Расія думае аб крэдыце для Беларусі, але спадзяецца на прыватызацыю

Расія абмяркоўвае магчымасць прадстаўлення Беларусі міждзяржаўнага крэдыту на суму 2 млрд долараў. Пра гэта заявіў 15 сакавіка кіраўнік Мінфіна Расіі Антон Сілуанаў. "Гэта перамоўная пазіцыя, нашы кіраўнікі разглядаюць гэтае пытанне", — сказаў ён.



dffbb6efd376d8dbb22cdf491e481edc.jpg

На думку Антона Сілуанава, крэдыт можа і не спатрэбіцца, калі Беларусь у 2013 годзе прыватызуе дзяржмаёмасць на 2,5 млрд долараў.

Кіраўнік расійскага Мінфіна нагадаў, што Расія чакала правядзення прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці на 2,5 млрд долараў у папярэднія гады, але беларускія ўлады гэтага не зрабілі. "Калі сёлета ўсё-ткі Беларусь зможа рэалізаваць маёмасць на гэтую суму, то крэдыт не спатрэбіцца", — мяркуе ён, перадае РИА "Новости".
 

Мясніковіч: патрэбныя палітычныя рашэнні па сумесных праектах
 

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў 15 сакавіка на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, што неабходна прыняць палітычныя рашэнні ў рэалізацыі шэрагу беларуска-расійскіх праектаў, перадае БелТА.
 

Паводле яго слоў, раней праведзеныя сустрэчы далі пазітыўны вынік, напрацавана шмат матэрыялу.
 

Дзмітры Мядзведзеў прапанаваў правесці кансультацыі аб бягучым эканамічным і гуманітарным парадку дня.

telegraf.by