Расія вярнула Беларусі аванс за газ і чакае пагашэння доўгу

Расія чакае ад Беларусі поўную аплату за газ. Пра гэта журналістам сказаў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч, паведамляе ТАСС.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


«Складаныя перамовы. Мы не авансавы плацёж чакаем, нам не патрэбен быў авансавы плацёж. Ён вярнуўся назад ім, даўно ўжо назад адправілі», — сказаў ён.

Ён таксама адзначыў, што Расія чакае ад Беларусі поўнага пагашэння аплаты за газ за 2016 год, авансавага плацяжу [для гэтага] недастаткова.

Раней ва ўрадзе Беларусі паведамілі, што перавялі аванс аплаты за газ Расіі «ў якасці жэсту добрай волі». Сума авансу не выдавалася.

Нагадаем, што нафтагазавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй пачаўся з таго, што ў сувязі з сусветным падзеннем коштаў на энерганосьбіты Мінск назваў справядлівай цану на які пастаўляецца ў Беларусь расійскі газ у памеры 73 долараў за 1 тыс. кубаметраў. Расія дагэтуль настойвала на выкананні дзеючага кантракту, які дзейнічае на перыяд 2015-2016 гадоў. У рамках гэтага кантракту агаворана формула, якая прадугледжана дзеючым пагадненнем: цана Ямала плюс транзіт, захоўванне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за тысячу кубаметраў.
У кастрычніку бакі абвясцілі аб дасягненні кампрамісу. Згодна з заявамі Мінска, Масква пакідае цану на газ на ранейшым узроўні, але прадаставіць нейкую міжбюджэтную кампенсацыю. Міністр энергетыкі таксама заявіў, што Беларусь да 21 кастрычніка пералічыць недаплачаныя за расійскі газ сродкі.

У снежні Дварковіч паведаміў, што расейскі ўрад атрымаў і абмяркоўвае прапановы Беларусі па газавым пытанні. Пры гэтым ён адзначыў, што Расія ўсё яшчэ чакае аплаты доўгу. Ён складае 281 мільён долараў.
Паводле tut.by