Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць

За першае паўгоддзе прыбытак беларускіх банкаў знізіўся амаль на чвэрць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.



pracenty.jpg

Як сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка, за першую палову 2015 беларускія банкі атрымалі прыбытак у 2,43 трлн. рублёў супраць 3,18 трлн. за аналагічны перыяд мінулага года.

Сітуацыя ў разрэзе банкаў характарызуецца рознанакіраванай дынамікай. Так, прыбытак "Беларусбанка" за студзень — чэрвень склаў 620 млрд. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 13,9%.

У той жа час прыбытак "Белаграпрамбанка" склаў 307,5 млрд. рублёў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным паказчыкам 2014 амаль на 54%.

Прыбытак "Белінвестбанка" дасягнуў ў першым паўгоддзі 82,2 млрд. рублёў, г. зн. скараціўся ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года на 42,4%.

"БПС-Збербанк" за студзень — чэрвень атрымаў прыбытак у 114,9 млрд. рублёў, што на 61,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

"Прыёрбанк" атрымаў прыбытак у памеры 674,4 млрд. рублёў — на 69,6% больш, чым за першае паўгоддзе 2014-га.

Прыбытак "Банка БелВЭБ" за студзень — чэрвень склаў 278,6 млрд. рублёў і вырас у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам на 2,5%.

"Белгазпрамбанк" атрымаў прыбытак ў 530 млрд. рублёў — на 47,4% больш, чым у першым паўгоддзі 2014 года.

Па дадзеных Нацбанка, на 1 ліпеня гэтага года банкаўскі сектар Беларусі ўключаў 29 дзеючых банкаў. З іх ў аднаго банка адклікана ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. У 24 банках прысутнічаў замежны капітал, прычым у 19 доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышала 50%.

Паводле: БелАПАН