Польшча хоча спрасціць працаўладкаванне замежнікаў з культурна блізкіх краін
Урад Польшчы плануе спрасціць працаўладкаванне замежнікаў у галінах, дзе больш за ўсё не хапае работнікаў, паведамляе belmarket.by.
«Мы завяршаем працу над дакументам прадуманай міграцыйнай палітыкі. Ён будзе ўключаць пакет інструментаў, якія спрыяюць працаўладкаванню замежнікаў у галінах, дзе не хапае польскай рабочай сілы», — заявіў у чацвер Яраслаў Говін, віцэ-прэм'ер, міністр развіцця, працы і тэхналогій.
«Калі мы хочам як мага хутчэй вярнуцца на шлях дынамічнага эканамічнага развіцця, нам, несумненна, спатрэбіцца больш работнікаў. Мы павінны імпартаваць рабочыя рукі, а больш за ўсё — мазгі, з краін, якія культурна блізкія да Польшчы», — цытуе віцэ-прэм'ера RMF24.
Разам з тым ён растлумачыў, што ўрад у першую чаргу займаецца прафесійнай актывізацыяй палякаў.