Парламент Арменіі ратыфікаваў дагавор далучэння да Еўразійскага эканамічнага саюза
За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 103 дэпутаты, супраць — 7. Яшчэ адзін парламентарый устрымаўся.
Ратыфікацыю падтрымалі ўсе сілы, прадстаўленыя ў заканадаўчым органе краіны, акрамя апазіцыйнай фракцыі «Спадчына».
Дакумент аб далучэнні Арменіі да ЕАЭС быў падпісаны ў Мінску 10 кастрычніка.
БелТА