Не дабралі бульбы і збожжа
Агулам вытворчасць прадукцыі ўсёй сельскай гаспадаркі параўнальна з 2012 знізілася ў сувымерных цэнах на 2,2%.
Гэтыя дадзеныя прыведзеныя сёньня на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, паведамляе радыё «Свабода».
Камэнтуючы іх для «Свабоды», экспэрт у галіне аграпрамысловага комплексу Аляксандар Ярашук адзначыў:
А калі часам нешта і гавораць, то ўсё зводзіцца да аднаго — сёлета неспрыяльнае для сельскай гаспадаркі надвор’е. Так. надвор’е — гэта той фактар, які трэба
мець на ўвазе. Але ня больш за тое. Галоўная прычына заняпаду палягае ня ў гэтым.
Адсюль і паніжэньне ўраджайнасьці: з 37 цэнтнэраў з гектара летась — да 31 цэнтнэра сёлета.
Мы бачым, што ў нашай краіне, як толькі зьмяншаецца масіраванае ўліваньне дзяржаўных сродкаў у аграрны сэктар, зьнікае стабільнасьць.
А гэта паказвае, што калі няма сапраўднага гаспадара, то зьніжэньне фінансаваньня, нават ня вельмі значнае, балюча адбіваецца на выніках працы.
І гэта прыводзіць да таго, што наша сельская гаспадарка робіцца неканкурэнтаздольнай. Нездарма ж улады кажуць пра ўвядзеньне падатку ў 100 даляраў на тых беларусаў, хто выяжджае за мяжу.
Вось сапраўдная цана нашай аграрнай палітыкі, якая адлюстроўваецца ў лічбах афіцыйнай статыстыкі за 9 месяцаў 2013 году».
svaboda.org