Нямецкая кампанія Dr. Theiss спыняе рэкламу на БТ
Ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах адмаўляецца нямецкая кампанія Dr. Theiss — вытворца лекаў, БАДаў, касметыкі і сродкаў гігіены.
Паводле аналізу рэкламных ролікаў на беларускіх дзяржканалах, праведзенага 15-21 лістапада 2021 года, кампанія Dr. Theiss займала дзявятае месца па колькасці размешчанай платнай рэкламы, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на нямецка-швейцарскую праваабарончую арганізацыю Libereco — Partnership for Human Rights.
Дарэчы, напрыканцы 2021 года ў адказ на прапанову спыніць рэкламу на БТ кампанія заяўляла, што «далёкая ад палітыкі». Але цяпер Dr. Theiss адмаўляецца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах.