Названы пасол брэнда
Упершыню ў Беларусі праходзіць конкурс бартэндэраў на званне пасла
брэнда — «Бульбашъ. Амбасадар брэнда»
6 снежня ў «DoubleTree by Hilton» прайшоў паўфінал конкурсу бартэндэраў «Бульбашъ. Амбасадар брэнда», у якім прынялі ўдзел прафесіяналы з усёй краіны. Унікальнасць конкурсу складаецца ў магчымасці не толькі атрымаць каштоўныя прызы, але і здабыць статус, які дазваляе ўплываць на культуру піцця падчас сумеснай працы з брэндам нацыянальнага маштабу. Акрамя таго, амбасадар будзе прадстаўляць ААТ «Завод Бульбашъ» як унутры краіны, так і за яе межамі. Запрошаным міжнародным суддзёй у конкурсе выступае адзін з найлепшых бармэнаў Расіі — Яўген Шашын.
Мерапрыемства
прымеркаванае да выхаду новага прадукту Clubber
by Bulbash®, які, дзякуючы сваім смакавым асаблівасцям,
з'яўляецца ідэальным інгрэдыентам для кактэйляў.
Конкурс
складаецца з некалькіх этапаў: напісанне тэсту на веданне прадукту і
міксалогіі, творчае заданне і фінальны аўтарскі кактэйль, які ацэніць журы.
Бартэндэры змогуць праявіць сябе не толькі з прафесійнага боку, але і пакажуць
камунікатыўныя здольнасці і харызму, неабходныя для пасла брэнда. Таму пасля
абвяшчэння фіналістаў, кожны шчасліўчык павінен прыдумаць унікальны і сучасны
рытуал ужывання гарэлкі. Магчыма, адзін з іх стане новай традыцыяй. За
творчасцю фіналістаў можна будзе сачыць па хэштэгу #бульбашъ_амбасадар, #ритуалбульбашъ
у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, пачынаючы ўжо з 8 снежня.
«Ідучы
ў нагу з часам, брэнд Бульбашъ® імкнецца гаварыць з сучаснымі
беларусамі на адной мове, — адзначае начальнік аддзела стратэгічнага маркетынгу
Таццяна Мазурчык. — У будучыні яму ў
гэтым дапаможа супрацоўніцтва з чалавекам, які падзяляе каштоўнасці брэнда, —
бартэндэрам, які стане амбасадарам і разам з кампаніяй будзе вырашаць важныя і
цікавыя задачы. За апошнія некалькі гадоў бармэнская культура ў Беларусі
дасягнула пэўнага ўзроўню: адкрываюцца новыя ўстановы, заваёўваюцца міжнародныя
прэміі, узыходзяць лакальныя зоркі. Аднак для беларускіх бартэндэраў існуе
«столь» прафесійнага росту. Прадстаўляць інтарэсы пастаўшчыка або вытворцы,
быць паслом брэнда — гэта ўнікальная магчымасць для бармэна. У Беларусі
адсутнічае вялікая колькасць алкагольных брэндаў міжнароднага ўзроўню. Адным з
выключэнняў з'яўляецца ААТ «Завод Бульбашъ» з доляй экспарту ў аб'ёме продажаў
каля 38%. У 2016 годзе кампанія заняла 5 месца ў свеце сярод самых хуткарослых
гарэлачных брэндаў.
Ужо з пачатку 2018 года амбасадар пачне працу з заводам як унутры краіны, так і за яе межамі.
Паводле прэс-рэлізу