Макей заявіў, што Беларусь можа запусціць прамыя авіярэйсы ў Крым

Беларусь запусціць прамыя авіярэйсы ў Крым, калі гэта будзе выгадна, заявіў Макей.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Як піша тэлеграм-канал «The Village Беларусь» са спасылкай на дзяржагенцтва БЕЛТА, паводле слоў міністра замежных спраў, трэба глядзець на эканоміку. Калі гэта будзе выгадна для грамадства і для дзяржавы, то будзе прынята адпаведнае рашэнне, але неабходна ўлічваць і магчымыя санкцыі супраць Беларусі з-за палётаў у Крым.