Мабільны аператар life:) падымае кошты

З 12 студзеня будуць зменены цэны на тарыфы і паслугі.

life_logo_2017_1.jpg

Мабільны аператар life:) падымае кошты на свае паслугі.
«Змена коштаў на тарыфы і паслугі плануецца нашмат загадзя, таму не мае ніякай сувязі са зменай у падатковым заканадаўстве», – аператар асобна падкрэслівае, што з павелічэннем падатку гэта ніякім чынам не звязанае.
Раней мабільны аператар А1 выступіў з заявай, што змены ў падаткаабкладанні не адаб'юцца на коштах для кліентаў.
З 1 студзеня ў Беларусі павысіліся падаткі на прыбытак для аператараў мабільнай і сотавай сувязі з 18% да 30%.