Курс долара зноў перайшоў мяжу 15 тысяч рублёў
Па выніках таргоў на адзінай сесіі БВФБ у аўторак, 3 сакавіка, курс долара вырас на 120 рублёў, да 15080 рублёў.
Еўра таксама падаражэў — на 180 рублёў, да 16 890 рублёў. Курс расійскага рубля павысіўся на 2 беларускія рублі — да 242 беларускіх.
У панядзелак, 2 сакавіка, у ходзе таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 70 рублёў і спыніўся на адзнацы 14 960 рублёў. Курс еўра нязначна падрос — на 10 рублёў, да 16710. Расійскі рубель крыху патаннеў, яго курс склаў 240 беларускіх рублёў за адзін расійскі.