Кошты на паліва зноў павялічыліся

Пра гэта паведамляе Белсат.

nashreporter.com

nashreporter.com

26 траўня рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва павялічыліся на 1 капейку. Цяпер літр АІ-92-К5-Еўра каштуе Br 1,57, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,68, АІ-98- К5-Еўра – Br 1,89, дызелю – Br 1,68, падае «Белнафтахім».
У канцэрне заяўляюць, што падаражэнне звязанае з ростам кошту нафты на сусветным рынку. З пачатку году кошт нафты «Brent» вырас на 21 %, а цэны на паліва на беларускіх АЗС – на 8,45 %.
Летась «Белнафтахім» 27 разоў падвышаў кошты на аўтапаліва, за год яны выраслі амаль на 19 % пры росце кошту імпарту нафты ў эквіваленце беларускага рубля на 37 %.