Колькі грошай згубіць Беларусь ад рэлакейту ІТ?

У сярэднім адзін ІТ-спецыяліст з Бекларусі вырабляе каля 100 000 долараў у год дабаўленага кошту, падлічылі ва Украіне.



54829327_403.jpg

З пачатку пратэстаў у Беларусі ў суседнюю Украіну пераехала ўжо каля 1200 тысяч беларускіх IT-спецыялістаў. Пра гэта распавёў DW намеснік міністра па лічбавай трансфармацыі Украіны Аляксандр Барнякоў.

"У нас ёсць гарачая лінія, і мы фіксуем, што каля тысячы IT-спецыялістаў перасяклі мяжу, у той час тады як у жніўні было каля двухсот. Паток расце, таму што сітуацыя не супакойваецца", — адзначыў ён.

Некаторыя беларускія IT-кампаніі, мяркуючы па ўсім, таксама задумваюцца пра перанос сваіх офісаў ва Украіну. На гэты момант вядуцца перамовы з 15 беларускімі фірмамі, якія вырашылі стварыць прадстаўніцтва, паведаміў Барнякоў. А вядомая кампанія PandaDoc, якая распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі дакументазвароту, ужо прыняла такое рашэнне. Прыгадаем, што незадоўга да гэтага чатыры топ-менеджары гэтай кампаніі былі затрыманыя беларускімі сілавікамі.

Ва Украіне спадзяюцца на станоўчы эфект для эканомікі ад прыёму беларускіх "айцішнікаў". Адзін такі спецыяліст вырабляе ў сярэднім каля 100 000 долараў у год дабаўленага кошту, кажа ў размове з DW дырэктар Інстытута сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі Ілля Несхадоўскі.

"Калі прыехала 1200 спецыялістаў, то, груба кажучы, атрымліваецца 120 мільёнаў долараў у год дадатковых паступленняў валюты ў Украіну", — падкрэсліў эксперт.

Заробак "айцішніка" складае ад 2 да 7 тысяч даляраў у месяц, частка з якіх ён будзе выдаткоўваць ва Украіне, дадае Несхадоўскі.

Паводле www.dw.com