Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну

Украіна ўвяла санкцыі супраць 200 прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны паведаміў, што новыя санкцыі працягваюць курс на ізаляцыю і блакіраванне расійскай вайсковай прамысловасці.

1600437859_canstockphoto13007289.jpg


«Сотні фізічных і юрыдычных асоб дзяржавы-тэрарыста і звязаных з Расіяй становяцца мішэнню глабальнай ізаляцыі. Вельмі актыўна працуем з партнёрамі, каб усе, хто фактычна спараджае гэтую агрэсію, хто дае зброю, боепрыпасы, тэхніку і тэхналогіі ў рукі тэрарыстаў, каб усе яны былі раздушаны светам», — заявіў Зяленскі.

У санкцыйны спіс трапілі 17 беларускіх прадпрыемстваў:

  • ААТ «Гомельскі радыёзавод»,
  • ААТ «Пеленг»,
  • Навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» БелОМА»,
  • ААТ «Магілёўскі металургічны завод»,
  • ААТ «Беларускі металургічны завод-кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія»,
  • ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»,
  • ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-ХОЛДЫНГ»,
  • ААТ «БелАЗ-СЭРВІС»,
  • ААТ «Старадарожскі механічны завод»,
  • ААТ «Кузлітмаш»,
  • ААТ «Кранавы завод»,
  • СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»,
  • ААТ «Гомсельмаш»,
  • ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў»,
  • ТАА «ВК Лакаматыў-сэрвіс»,
  • ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»,
  • Пярвічная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа».