Гродзенскія падаткавікі ліквідоўваюць тавар у слонімскіх ІП

Сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гродзенскай вобласці Віктар Марчык адказаў на пытанне, што будуць прадпрымаць ІП у бліжэйшыя дні.



marchyk_viktar_slonim_451x478.jpg

Віктар Марчык. Фота www.racyja.com

— На сённяшні дзень вядома, што для рэспубліканскага форуму, які планаваўся на 25 студзеня ў Мінску, памяшканне арэндаваць не дазволілі. Сайт “Перспектывы” заблакіраваны. Гэта значыць, што ўлады мэтанакіравана знішчаюць дзейнасць ІП. Яны чакаюць, што ІП заплоцяць за люты падаткі і выйдуць на рынак. Але ІП на рынак гандляваць не пабягуць, пакуль не будзе знойдзены кампраміс.

Дарэчы, у пятніцу Слонім наведалі падаткавікі з Гродна, якія пайшлі на рынак. Але слонімцы, якія там гандлявалі і спадзяваліся, што ў іх сапраўдныя дакументы, спалохаліся і спынілі свой гандаль. Тады гродзенскія падаткавікі паехалі на плошчу Льва Сапегі, дзе ёсць вялікая прыватная крама запчастак. Яны наведалі гэту краму, ліквідавалі шмат тавараў, і ў ІП узніклі праблемы. Таму я заклікаю ўсіх ІП спыніць працу і далучыцца да тых, хто гандлюе таварамі лёгкай прамысловасці.

Беларускае Радыё Рацыя