РГА: "Перспектыва": Форум прадпрымальнікаў 25 студзень сарваны ўладамі
Прызначаны на 25 студзеня ў Менску форум прадпрымальнікаў сарваны ўладамі, гаворыцца ў заяве РГА "Перспектыва".
Усе спробы зняць памяшканне для правядзення форуму, здольнае змясціць ад 500 да 1.000 удзельнікаў, выніку не прынеслі, гаворыцца ў дакуменце, падпісаным старшынёй савета аб'яднання прадпрымальнікаў Анатолем Шумчанка.
Паводле яго слоў, у памяшканні адмовілі ў канцэртнай зале "Мінск" і палацы культуры МАЗа. У выніку 25 студзеня форум не адбудзецца.
Заяўка на арэнду залы на 550 месцаў на 1 лютага накіравана ў гатэль "Пекін". Такім чынам, папярэдняя дата правядзення форуму — 1лютага 2016 года.
"Пошук месца працягваецца, і форум будзе праведзены раней, калі знойдзецца такое", — гаворыцца ў заяве.
Як лічыць Шумчанка, "дзеянні ўладаў разлічаны на тое, што, сарваўшы спробы сабрацца малому бізнесу 25 студзеня, яны нібыта даб'юцца таго, каб ІП выйшлі на работу да 1 лютага і заплацілі падаткі і іншыя плацяжы": "Такі падыход — гэта вялікая памылка. мы, прадпрымальнікі, усё роўна збярэмся і годна правядзем эканамічны форум ".
"Шлях канфрантацыі і перашкодаў з боку ўладаў супраць прадпрымальнікаў не мае абсалютна ніякіх перспектыў і пагаршае яшчэ больш існуючыя праблемы", —гаворыцца ў заяве РГА "Перспектыва".
"Бізнес чакае станоўчых сігналаў у рамках гатоўнасці да перамоваў і разлічвае на здаровы сэнс. Пагаршэння сітуацыі не трэба нікому. Альтэрнатывы мірнаму вырашэнню сітуацыі праз дыялог грамадства і ўлады сёння няма!" — лічаць аўтары заявы.
"Перспектыва" заклікала ўрад "вярнуцца на дарогу розуму і прыняць своечасовыя адэкватныя рашэнні з улікам меркаванняў саміх прадпрымальнікаў". Пры гэтым адзначаецца, што аб'яднанне "мае намер і ў далейшым дзейнічаць у рамках прававога поля".
Нагадаем, з пачатку студзеня многія ІП, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі, прыпынілі сваю працу ў сувязі з немагчымасцю выканаць патрабаванні указаў прэзідэнта № 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі" і № 48 "Аб мерах па забеспячэнню дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў".
На сустрэчы ў Менску 11 студзеня ІП дамовіліся не аднаўляць працу да наступнага форуму прадпрымальнікаў, прызначанага на 25 студзеня.
Паводле: БелаПАН