Беларусы адмаўляюцца ад крэдытаў

Беларускія грамадзяне на дадзены момант практычна не бяруць крэдыты. Прычына — ва ўмовах крэдытавання.



zasmmg.jpg

Фота b-g.by

Да прыкладу, каб атрымаць 100 мільёнаў у крэдыт пад 44–46 %, трэба пакласці на рахунак у банк 120 мільёнаў пад стаўку рэфінансавання 23,5%, кажа адказны работнік аднаго з дзяржаўных банкаў:

— Таму ў нас сцяна з жадаючых не стаіць. Такая палітыка Нацыянальнага банка краіны, каб знізіць агульную суму крэдытнага партфеля па краіне і прымусіць банкі выдаваць крэдыты толькі ў тых сумах і аб’ёмах, на якіх маюцца ўласныя ці прыцягнутыя рэсурсы без удзелу дзяржавы ці Нацыянальнага банка.

Паводле слоў банкіра, такі жорсткі падыход да крэдытаў скароціць спажыванне ў дзяржаве, з другой — прымусіць думаць юрыдычных асоб пра тое, як прадаць свае тавары. Бо ранейшыя спажывецкія крэдыты абслугоўвалі ў большасці эканомікі другіх краін, дзе беларусы набывалі больш танныя і якасныя тавары.

Беларускае Радыё Рацыя