Беларусь рыхтуе пазоў на $100 млн па справе «Уралкалія»
Генпракуратура Беларусі збіраецца прад'явіць грамадзянскі пазоў на судзе над былым гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк у аўторак журналістам у Мінску
«Мы адназначна будзем заяўляць гэты грамадзянскі пазоў», — сказаў Канюк. Пры гэтым ён удакладніў, што сума пазову складае блізу $100 млн.
Разам з тым Канюк нагадаў, што цяпер расследаванне справы яшчэ доўжыцца, таму казаць пра дату суда заўчасна.
Генпракурор таксама сказаў, што «калійная» справа можа быць разгледжаная і ў міжнародным судзе. «Які гэта будзе суд — або міжнародны, ці ж гэта будзе суд расійскі..., такая практыка
існуе», — адзначыў ён.
Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Мінску ў канцы лета 2013 года. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК Беларусі («Злоўжыванне
ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).
22 лістапада 2013 года Баўмгертнер быў экстрадаваны ў Расію і змешчаны ў адзін з маскоўскіх СІЗА. 10 снежня ён быў змешчаны пад хатні арышт па хадайніцтву следства. Тэрмін гэтай меры стрымання
неаднаразова працягваўся.
17 верасня 2014 былы гендырэктар «Уралкалія» быў вызвалены з-пад хатняга арышту пад заклад у суме 15 млн расійскіх рублёў.
interfax.ru