Беларусь атрымае чарговы расійскі крэдыт, і адразу ж яго аддасць
Расія прадаставіць Беларусі крэдыт на суму 1,5 млрд. долараў. Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў сваім распараджэннем ухваліў праект адпаведнага міжурадавага пагаднення.
Згодна з дакументам, крэдыт прадастаўляецца ў расійскіх рублях на працягу 15 дзён пасля падпісання міжурадавага пагаднення.
Крэдыт прадастаўляецца на 15 гадоў з ільготным перыядам больш за 4 гады.
Беларускі бок пагашае выкарыстаны крэдыт шляхам пераводу расійскаму боку сродкаў у расійскіх рублях 20 роўнымі паўгадавымі долямі 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года, прычым першы плацёж будзе ажыццёўлены 15 студзеня 2019 года.
Працэнтная стаўка па крэдыце роўная сярэдняй стаўцы па ўсіх аблігацыях федэральнай пазыкі, якiя абарачаюцца на Маскоўскай біржы.
Датай выдзялення крэдыту будзе лічыцца дата паступлення расійскіх рублёў на карэспандэнцкія рахункі ў Нацбанку РБ.
Эксперты зазначаюць, што, хутчэй за ўсё, вылучэнне гэтага крэдыту урадам Расіі, з'яўляецца інструментам рэфінансавання доларавай запазычанасці Беларусі перад расійскім дзяржбанкам ВТБ, які зараз мае сур'ёзныя праблемы з рэфінансаваннем валютных абавязацельстваў з-за уведзеных з боку ЕС і ЗША санкцый.
Нагадаем, што 26 чэрвеня расійскі банк ВТБ прадаставіў Беларусі абяцаны брыдж-крэдыт (кароткатэрміновы крэдыт на тэрмін да 6 месяцаў) у суме $2 млрд. на папаўненне ЗВР краіны. У снежні 2013 года ВТБ таксама выручыў Беларусь брыдж-крэдытам на суму $450 млн. Гэта значыць, у чэрвені тэхнічна ВТБ пералічыў Беларусі 1,5 млрд. долараў, якія зараз і трэба аддаваць.