Біткоін абваліўся за суткі на чвэрць
За суткі курс біткоіна абрынуўся на чвэрць. Знізіліся таксама курсы іншых крыптавалютаў
За суткі курс біткоіна абрынуўся на 25,1%, піша lenta.ru. Цяпер за адзін біткоін прапануюць менш за 11 тысяч долараў ЗША.
Знізіліся таксама курсы іншых крыптавалютаў — іх падзенне склала ад 2,85% да 44,49%. Выключэннем стала крыптавалюта Tether, якая вырасла на 2,88%.
Уначы 16 студзеня біткоін таргаваўся на ўзроўні 13-13,5 тысяч долараў.
Дарэчы, кіраўнік Еўрапейскага ўпраўлення па наглядзе за рынкам каштоўных папер Стывен Мейджар 16 студзеня заявіў агенцтву Bloomberg, што інвестары мусяць быць гатовыя страціць усе грошы, укладзеныя ў біткоіны. Эксперт мяркуе, што экстрэмальная валацільнасць біткоіна робіць яго выкарыстанне ў якасці валюты бессэнсоўным.