Беларускія кампаніі капіявалі брэнды вядомых марак гарбаты?

ЕЭК разглядае заявы аб капіяванні беларускімі кампаніямі брэндаў вядомых марак гарбаты

http://foodmarkets.ru/news/topic/6959

http://foodmarkets.ru/news/topic/6959

Дэпартамент антыманапольнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў да разгляду дзве заявы расійскага ТАА "Арымі" аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі на транспамежным рынку ЕАЭС.

«Паводле скаргі, беларускія кампаніі скапіявалі дызайн упакоўкі і выпусцілі ў абарот гарбату гандлёвых марак "Greenfield" і "TESS", праваўладальнікам якіх з'яўляецца заяўнік», — гаворыцца ў паведамленні

Па словах дырэктара антыманапольнага Дэпартамента ЕЭК Аляксея Сушкевіча, заявы будуць разгледжаныя з улікам працэдуры папярэдняга ўрэгулявання спрэчкі — распрацоўкі і выдачы праекта прапаноў.

«У выпадку ўзгаднення прапаноў беларускімі кампаніямі будуць рэалізаваныя меры, якія дазволяць урэгуляваць канфлікт і аднавіць канкурэнцыю на рынку ЕАЭС. Аднак калі прапановы не будуць узгоднены і механізм "мяккага рэгулявання" застанецца не рэалізаваным, мы ў адпаведнасці з парадкам разгляду заяў аб парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі прымем адпаведнае працэсуальнае рашэнне», — адзначыў кіраўнік антыманапольнага дэпартамента.

Паводле belaruspartisan.by