Беларусам прапанавалі арыгінальны спосаб не заблытацца ў цэнах пасля дэнамінацыі

Кампанія Cifro выпусціла інфармацыйную карту з лентыкулярным (стэрэа) друкам.

gi_20958_105455_big.jpg


Простую і карысную ідэю прапанавала беларуская кампанія Cifro — інфармацыйная карта, прысвечаная дэнамінацыі, з лентыкулярным (стэрэа) друкам.
Такія штукі («пералівістыя каляндарыкі») былі папулярныя ў савецкім дзяцінстве. Цяпер правераныя тэхналогіі гатовыя прыйсці на дапамогу тым, хто баіцца зламаць галаву, пераводзячы тысячы ў капейкі.
Чытачка onliner.by Ірына даслала відэа:
– Не разумею, чаму пра гэтую картку ведаю толькі я.
Апынулася, ідэя і вытворчасць належаць Cifro.
— Мы пакуль толькі вядзем размовы пра масавы распаўсюд. Гэта не пытанне заробку. Усе плакаты паведамляюць, як будуць выглядаць новыя грошы і якія ў іх ступені абароны. Іншыя зрабілі крутыя мабільныя дадаткі для смартфонаў. А што будуць рабіць пенсіянеры? — кажа дырэктар Cifro Андрэй Сабалеўскі. — Гэтыя карткі танныя (рэкамендаваны кошт 4900), не патрабуюць зарадкі і зразумелыя мамам і бабулям.