Беларусь з 2018 года спыняе імпарт электраэнергіі з Расіі

Беларусь не змагла дамовіцца з Расіяй пра кошт на імпарт электраэнергіі. Таму з 2018 года афіцыйны Мінск адмаўляецца ад яе закупак.

Фота Дзмітрыя Брушко, tut.by

Фота Дзмітрыя Брушко, tut.by

Пра гэта міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык заявіў падчас выступу ў на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу 20 снежня, перадае euroradio.fm.
Патупчык патлумачыў, што Беларусь будзе замяшчаць гэтыя аб'ёмы ўласнай выпрацоўкай. Пагатоў, што неўзабаве чакаецца запуск Беларускай АЭС, якая забяспечыць нашу краіну электраэнергіяй.