Беларусь упершыню імпартуе бульбу падчас збору ўраджаю. Больш за ўсё — з Украіны
Сёлета Беларусь упершыню імпартуе бульбу з іншых краін у той час, як яе ўборка яшчэ працягваецца, адзначаюць аналітыкі платформы «EastFruit».
Гэта даволі незвычайная з'ява, бо Беларусь вядомая як буйны
экспарцёр, а не імпарцёр бульбы.
Імпарт бульбы ў 2021 годзе, ды яшчэ і падчас уборкі, стаў
магчымым дзякуючы высокім цэнам на яго. На гэтым тыдні аптовыя цэны на бульбу
ў Беларусі дасягалі $0,30 за кг і былі вышэйшыя, чым ва ўсіх астатніх краінах
рэгіёна, акрамя Расіі. У Малдове, напрыклад, бульба прадавалася ўдвая танней,
ва Украіне — на 6-8 цэнтаў ЗША за кг танней, а ў Польшчы — на 11-13 цэнтаў ЗША
танней, чым у Беларусі.
Акрамя таго, бульба ў Беларусі цяпер прадаецца ў сярэднім на
70% даражэй, чым звычайна ў гэты час года. Як правіла, у сярэдзіне верасня
аптовыя пакупнікі ў Беларусі плацяць за бульбу $0,15-0,19 за кг.
Паводле слощ аналітыкаў, галоўнай прычынай высокіх цэн на
бульбу з'яўляюцца асцярогі адносна аб'ёмаў яе вытворчасці ў 2021 годзе. Умовы
надвор'я не былі спрыяльнымі, і бульбяныя палі ў Беларусі адчулі негатыўныя
наступствы засухі, якая прывяла да зніжэння ўраджайнасці бульбы і яе якасці.
Найбольшым пастаўшчыком бульбы ў Беларусь у першыя 7 месяцаў
2021 года была Украіна — 15 500 тон клубняплодаў. Таксама Беларусь закупляла
бульбу ў РФ, Азербайджане, Паўночнай Македоніі, Егіпце і Германіі.
Паводле biz.liga.net.