Беларус у бігмаках багацейшы за ўзбека ў 2,6 раза
31 ліпеня ў Беларусь з візітам прыбывае прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, паведамляе Радыё Свабода.
За апошнія гады гандаль паміж дзвюма краінамі імкліва рос: у 2013 годзе таваразварот складаў 125 мільёнаў долараў, у 2016 годзе — усяго 64 мільёны долараў, а ў 2018 годзе ён павялічыўся да 420 мільёнаў долараў.
Узбекістан — адносна небагатая краіна, істотна бяднейшая, чым Беларусь. Пра гэта сведчаць дадзеныя эканамічнай і сацыяльнай статыстыкі.
Калі расеец можа набыць на сярэдні заробак у 1,6 разы больш бігмакаў за беларуса, а беларус — багацей за ўкраінца ў бігмаках у 1,3 разы, то з узбекам перавага больш чым у 2,5 раза.
Індыкатарам розніцы ўзроўню медычнага абслугоўвання зʼяўляецца паказнік смяротнасці немаўлят, які ва Узбекістане вышэй за беларускі амаль у 10 разоў.