Банкі могуць ацэньваць крэдытаздольнасць без даведкі аб даходах
З 1 мая 2017 года банкі могуць самастойна вызначаць, як яны будуць ацэньваць крэдытаздольнасць фізічных асоб.

Фота: finansovye-aktivy.ru
Нацыянальны банк спыніў дзеянне свайго патрабавання, каб фізічныя асобы падавалі даведак аб даходах для ацэнкі крэдытаздольнасці. Дзеянне пастановы №253 ад 18 красавіка 2014 г. "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення крэдытаў фізічным асобам і фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу)" спыненае з 1 мая.
Паводле пастановы №253 банкі пры выдачы крэдыту маглі патрабаваць адзін або некалькі наступных дакументаў:
даведку аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння);
даведку аб памеры пенсіі;
даведку аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
даведку аб памеры штомесячнага грашовага забеспячэння;
даведку аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб;
іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу, выдача якiх прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".
Такім чынам, з 1 мая 2017 года банкі могуць самастойна вызначаць, як яны будуць ацэньваць крэдытаздольнасць фізічных асоб. У тым ліку яны самі могуць вызначаць пералік дакументаў для выдачы крэдыту.