Ад заўтра «ŠKODA» прыпыняе продаж новых аўтамабіляў у Беларусі
Але сервіснае абслугоўванне аўтамабіляў «ŠKODA», уключаючы гарантыйныя абавязацельствы, працягваецца ў поўным аб'ёме, гаворыцца на сайце афіцыйнага дылера «ŠKODA».
«У сувязі з тым, што 05.05.2021 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў N240 ад 23.04.2021, да высвятлення вобласці дзеяння і механізму прымянення гэтай пастановы ўсе афіцыйныя дылеры "ŠKODA" на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прыпыняюць продаж любых новых аўтамабіляў "ŠKODA".
Па выкананні абавязацельстваў у рамках заключаных кантрактаў нашы прадстаўнікі звяжуцца з кожным кліентам індывідуальна.
Пра далейшыя нашы дзеянні ў рамках прымянення Пастановы Савета Міністраў N240 ад 23.04.2021 мы паведамім дадаткова.
Прыносім свае шчырыя прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні.
Але продаж запасных частак і аксесуараў, сервіснае абслугоўванне аўтамабіляў «ŠKODA», уключаючы гарантыйныя абавязацельствы, працягваецца ў поўным аб'ёме ва ўсіх афіцыйных дылераў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.