Напісанае застаецца. Сёння Дзень народзінаў Аляксея Караля

Рэдактару «Новага Часу» сёння было б 77. Прыгожая лічба, але… Аляксей Сцяпанавіч пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы 12 верасня 2015 года. Тады рэдакцыю ўзначаліла Аксана Колб, цяпер — палітзняволеная журналістка.

2014.09_alaiseki_karol_barauliany_1_1.jpg

Справа Караля жыве і пасля яго зыходу. Мы працягваем развіваць выданне ў кірунку, закладзеным пры ім. На знак памяці Аляксея Караля тройчы ладзілі конкурс маладых журналістаў, некаторыя пераможцы якога ў далейшым сталі сапраўднымі зоркамі «Новага Часу». Журналісцкая спадчына Аляксея Сцяпанавіча сёння актуальна як ніколі.




Фота з рэдакцыйнага архіву