Звышхуткія расійскія СМІ

Журналісты Russia Today прыбылі на месца выбуху газаправода «Урэнгой-Памары-Ужгарад», які знаходзіцца ў глыбіні Палтаўскай вобласці, за 10 хвілін.



vybuch.jpg

Пра гэта ў Facebook піша кіраўнік НАК «Нафтагаз» Андрэй Кобалеў. 

«Роўна 10 хвілін спатрэбілася "журналістам" Russia Today, каб апынуцца на месцы выбуху газаправода ў малапрыкметнай мясцовасці ў глыбіні Палтаўскай вобласці. Як кажуць, ехалі-ехалі, спыніліся паіграць на раялі, а вось і ён, стаіць сабе ў кустах», - напісаў Кобалеў. 


Нагадаем, што 17 чэрвеня ў 14:20 адбыўся выбух на згаданым газаправодзе. У МУС разглядаюць гэты выпадак, як наступства тэрарыстычнага акту. 
З-за выбуху страчана 10 млн кубаметраў прыроднага газу.
gazeta.ua