ЗША. Жанчына-прэзідэнт ужо была
Першыя дэбаты прэтэндэнтаў у кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года закончыліся перамогай Хілары Клінтан. З улікам таго, што ў лагеры рэспубліканцаў тон задаюць правыя папулісты, шмат хто прагназуе прыход у Белы дом першай жанчыны-прэзідэнта.
Між тым, гісторыкі аспрэчваюць гэты тэзіс. У прэсе з’явілася шмат артыкулаў пра Эдзіт Вільсан — жонку прэзідэнта Томаса Вудра Вільсана. Менавіта яна, на думку аўтараў
артыкулаў, па сутнасці была прэзідэнтам ЗША ў 1919 годзе.
Справа ў тым, што яе муж настолькі моцна захварэў пасля туру па кране, што ў выніку аказаўся няздольны рухацца. У такой сітуацыі, паводле Канстытуцыі, функцыі прэзідэнта павінен выконваць
віцэ-прэзідэнт. Аднак чамусьці Томас Маршал — тагачасны віцэ-прэзідэнт, спалохаўся адказнасці.
У выніку кулуарна міністры вырашылі, што ад імя Вільсана можа дзейнічаць яго жонка. Нягледзячы на тое, што хутка чуткі пра жанчыну-прэзідэнта патрапілі ў прэсу, негатыўных рэакцый гэта не
выклікала. У тым жа 1919 годзе Вільсан памёр, і «прэзідэнцтва» Эдзіт закончылася.
Паводле амерыканскай прэсы