ЗША: Прадастаўленне Кіеву зброі можа прымусіць Маскву двойчы падумаць

Злучаныя Штаты могуць перагледзець палітыку непрадастаўлення смяротнай зброі Украіне, якая змагаецца з прарасійскімі сепаратыстамі ва ўсходняй частцы краіны. Пра гэта на слуханнях у Кангрэсе ЗША заявіў намеснік дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі Тоні Блінкен, якога Абама прапануе на пасаду намесніка дзяржсакратара.



blinken.jpg

Намеснік дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Тоні Блінкен
Блінкен указаў на «сур'ёзныя парушэнні» мінскіх пагадненняў з боку Расіі, якая 5 верасня разам з сепаратыстамі, Украінай і АБСЕ заключыла пагадненні аб спыненні агню і наступныя крокі для дасягнення міру. На думку Блінкена, прадастаўленне Кіеву зброі можа прымусіць Маскву «двойчы падумаць і ўтрымаць яе ад наступных дзеянняў».
Аналітыкі лічаць, што пастаўка ваеннай тэхнікі Украіне мае шырокую падтрымку ў Кангрэсе, дзе пасля прамежкавых выбараў большасць у абедзвюх палатах маюць рэспубліканцы.
Украіна абвінавачвае Расію ў пастаўках зброі і ваенных на дапамогу сепаратыстам на Данбасе.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў 18 лістапада, што з боку Расіі назіраецца «сур'ёзнае нарошчванне ваеннай моцы» і на ўсходзе Украіны і на расійскім баку мяжы. Столтенберґ заклікаў Маскву адвесці свае сілы.
Расія падтрымлівае сепаратыстаў, але адмаўляе, што прымае непасрэдны ўдзел у канфлікце.
Каментар Блінкена апублікаваны за дзень да пачатку двухдзённага візіту ў Кіеў віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
radiosvoboda.org