ЗША і ЕС ўступаюць у гандлёвы саюз
Даволі хутка ў свеце можа з'явіцца новы гандлёвы монстр. У ліпені 2013 ЗША і Еўрапейскі саюз пачалі рыхтаваць пагадненне аб стварэнні трансатлантычнага гандлёвага саюза. Гэтая ідэя прыходзіла лідэрам развітых краін яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, але толькі крызіс прымусіў іх сесці за стол перамоваў.
Тэарэтычна свабодная эканамічная зона можа прынесці карысць краінам па абодва бакі Атлантыкі: чакаецца, што ў выніку эканоміка ЗША будзе штогод атрымліваць дадатковыя 90 мільярдаў еўра, а бюджэт
Еўрасаюза павінен папаўняцца дадатковымі 100 мільярдамі еўра.
Іншыя краіны таксама атрымаюць сваю выгаду. Як абяцаюць еўрапейскія фінансісты, дзякуючы аб'яднанню рынкаў ЕС і ЗША аб'ём глабальнай эканомікі павінен штогод павялічвацца на 100
мільярдаў еўра.
Паводле разлікаў Еўрапейскай камісіі, калі зона запрацуе ў 2015 годзе, то ў Еўропе з'явіцца 400 тысяч новых працоўных месцаў, а кожная еўрапейская сям'я атрымае дадатак да даходаў
у памеры 545 еўра.
Паводле interfax.ru