Польшча ўводзіць памежны кантроль з краінамі ЕС

Кантроль будзе адбывацца ад 8 да 23 лістапада.



granica_panstwa.jpg

МУС Польшчы ў лістападзе часова ўвядзе памежны кантроль на ўнутраных межах Шэнгенскай зоны, то бок з Нямеччынай, Чэхіяй, Славаччынай і Летувой. У гэты час у Варшаве будзе адбывацца кліматычны саміт ААН. Кантроль будзе адбывацца ад 8 да 23 лістапада. Яго ўзровень будзе залежыць ад ступені пагрозы бяспекі падчас кліматычнага саміту. Падобная практыка, але выбарачна, выкарыстоўвалася падчас Еўра-2012.

На практыцы памежны кантроль ніяк не абмяжуе ўезд і выезд з Польшчы, абяцае МУС.

radyjo.net