Заур Дадаеў адмовіўся ад прызнання ў забойстве Нямцова

Галоўны абвінавачваны па справе аб забойстве Барыса Нямцова Заур Дадаеў, якога следства лічыць выканаўцам злачынства, у судзе адмовіўся ад прызнання віны, заявіўшы, што зрабіў гэта пад ціскам, паведамляе www.bbc.co.uk.



150401131227_dadayev_624x351_epa.jpg

"Даваў паказанні пад ціскам. Пагражалі мне і майму сябру-калегу — такім чынам і супрацоўнічаў", — сказаў Дадаеў падчас відэаканферэнцыі.

Гэта заява прагучала ў ходзе пасяджэння ў Масгарсудзе, на якім разглядаецца законнасць арышту пяці абвінавачаных. Суд прызнаў арышт Дадаева, а таксама яшчэ аднаго абвінавачанага — Анзора Губашева, законным, а пытанне аб меры стрымання трох яго меркаваных саўдзельнікаў адправіў на перагляд.

Пра тое, што Дадаеў скардзіўся на катаванні і абгаварыў сябе, раней заяўлялі праваабаронцы, якія наведалі яго ў СІЗА. Прадстаўнікі Следчага камітэта Расіі казалі, што Дадаеў прызнаў віну і супрацоўнічае са следствам.