Затрыманы падазраваны ў датычнасці да тэракту ў Манчэстэры
Паліцыя затрымала 23-гадовага падазраванага ў датычнасці да тэракту ў Манчэстэры. Пра гэта абвясціла паліцыя рэгіёну ў сваім афіцыйным твітары.

Імя падазраванага і іншыя падрабязнасці расследавання праваахоўныя органы пакуль не раскрываюць.
Пасля выбуху, паведамляе The Guardian, быў затрыманы яшчэ адзін чалавек, аднак, як паказала папярэдняе расследаванне, да тэракту ён дачынення не мае.