Заяўку на «Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2021 г.» можна падаць да 31 ліпеня

Германскі Бундэстаг штогод прадастаўляе стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерваюцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах. Падчас практыкі ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага стыпендыяты маюць магчымасць азнаёміцца з парламенцкай сістэмай у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў, а таксама назапасіць практычны вопыт у галіне парламенцкай дзейнасці. Мэтай гэтай праграмы з'яўляецца таксама садзейнічанне развіццю адносін паміж Германіяй і краінамі стыпендыятаў.

stazhirovka_v_germanskom_bundestage.jpg

У рамках праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2021 г. у Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць у працы бюро аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстага. Яны будуць суправаджаць «сваіх» дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне абзадачах і парадку парламенцкіх працэсаў. Акрамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семінары, якія арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.

Падчас летняга семестра стыпендыяты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўніверсітэтаў.
З дэталямі Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі Вы можаце азнаёміцца ў інфармацыйным праспекце Германскага Бундэстага на сайце www.minsk.diplo.de. 
Паводле прэс-рэліза