З-за моцнай паводкі чатыры матчы ЧС-2014 па футболе пад пагрозай зрыву

У адным з гарадоў Бразіліі — Курыцібе, дзе павінны адбыцца чатыры матчы чэмпіянату свету па футболе, абвешчана надзвычайнае становішча, што пагражае правядзенню гэтых сустрэч, паведамляюць інфармагенцтвы.



pavodka_u_brazizii.jpg

Падставай для прыняцця ўладамі рашэння аб увядзенні надзвычайнага становішча стала паводка, выкліканая моцнымі ліўнямі ў паўднёвай частцы краіны. Ужо загінула некалькі чалавек. Тым часам сіноптыкі прагназуюць ўзмацненне ападкаў у бліжэйшы час. Гэта акалічнасць ставіць пад пагрозу правядзенне запланаваных на мясцовым стадыёне "Арэна Байшада" матчаў Іран — Нігерыя (16 чэрвеня), Гандурас — Эквадор (20 чэрвеня), Аўстралія — ​​Іспанія (23 чэрвеня) і Алжыр — Расія (26 чэрвеня). Пакуль не паведамляецца, ці разглядаецца магчымасць пераносу гэтых гульняў на іншыя стадыёны.
 

Аднак Курыціба не адзіны населены пункт, у якім з-за стыхійнага бедства абвешчана надзвычайнае становішча. Такі ж рэжым дзейнічае яшчэ ў 130 гарадах Бразіліі.